Водныя інспектары ў пуці

Адпраўляемся ў вандроўку з юнымі "воднымі інспектарамі" з Палесся
~
Прывітанне ад "водных інспектароў" з Палесся! У гэтым годзе мы пачалі сачыць за станам малых рэк Прыпяці, азёр і калодцаў у сваіх раёнах. Давай знаёміцца!
~
Хто мы такія?
Мы - "Трансгранічныя водныя інспектары". Мы жывем на Палессі і дбаем пра стан малых рэк Прыпяці, якія знаходзяцца ў нашым рэгіёне.

Гэтая ініцыятыва аб'ядноўвае дзве сотні вучняў і настаўнікаў з Пінскага (Беларусь) ды Любешоўскага (Украіна) раёнаў. Праект "Трансгранічныя водныя інспектары" сафінансуецца Еўрапейскім саюзам.
~
friend:
Крута! Як гэта працуе?
ТВІ:
Нас каля 200 чалавек, мы аб'яднаны ў 20 грамадскіх экалагічных пастоў, 10 з боку Беларусі і 10 з боку Украіны. Адзін пост - адна школа і рака (або возера), за чыім станам мы сочым :)
friend:
А што менавіта вы робіце?
ТВІ:
Мы робім гідрахімічны аналіз вады з рэк. Для гэтага ў нас ёсць кампактныя хімічныя лабараторыі - чароўныя белыя чамаданчыкі. Вынікі аналізаў запампоўваем на сайт www.pry5.org. Таксама мы ладзім кампаніі па ачыстцы берагоў - выходзім разам прыбіраць!
FRIEND:
А як даўно?
ТВІ:
Мы стартавалі гэтым летам. Спачатку былі лагер ды фестываль малых рэк. Восенню мы пачалі ладзіць маніторынгавыя ды ачышчальныя візіты. Яны бываюць лакальныя - калі мы ладзім гэта ў сваёй весцы/пасёлку, і трансгранічныя - калі мы едзем да сваіх сяброў і сябровак з суседняй краіны або яны да нас.
~
Трансгранічныя візіты прайшлі ў лістападзе ды снежні 2018, было крута! Засталося шмат успамінаў, якімі хочам з вамі падзяліцца!
~
Пагартаем фотаздымкі?
~
Я ўдзельнічаю ў праекце, бо лічу, што калі мяняцца будзеш ты, то астатнія падцягнуцца. Мне вельмі цікава сачыць за станам рэк, я даведалася больш пра ўласцівасці вады ды завяла новых сяброў і сябровак у Беларусі. Рэкі аб'ядноўваюць нас, кожны і кожная перадае свой досвед і разам мы можам дасягнуць большага.
Аліна Мартынюк
Школьніца, удзельніца грамадскага экалагічнага паста ў Ветлах (Украіна)
~
Крыху лічбаў перад новай порцыяй фотаздымкаў
20 візітаў
Столькі разоў мы ездзілі адзін да аднаго аналізаваць ваду і прыбіраць берагі
~170 чалавек
Вось столькі нас было агулам!
1500 літраў
Прыкладна столькі смецця мы здолелі сабраць з берагоў. Гэта больш за пяць дзясяткаў вялікіх-вялікіх мяшкоў!
~
~
Дзеці сталі больш актыўнымі - цікавяцца, калі будзе наступны занятак, што будзе яшчэ цікавага. Таксама добра, што дзеля адной справы аб'ядналіся дзеці з двух краін. Так можна паглядзець на праблемы малых рэк з двух бакоў.
Людміла Саланевіч
Настаўніца Пагост-Загарадскай СШ (Беларусь), кіраўніца мясцовага грамадскага экалагічнага паста
~
А падчас аднаго з візітаў да нас завіталі гульцы з юніорскай каманды ФК Луч
У нас была крутая трэніроўка! Гульцы каманды паказалі нам цікавыя прыёмы, а потым мы згулялі ў змешанай камандзе. Перамагло трансгранічнае сяброўства :)
Гэта было неверагодна! Справа ў тым, што летам у нас быў трансгранічны водны лагер, і ў вольны ад майстар-класаў час мы толькі і рабілі, што рубліся ў футбол. Крута, што падчас трансгранічнага візіту мы змаглі ўзгадаць лета і абмяняцца досведам з гульцамі каманды.
Кірыл Левошык
Вучань Пагост-Загарадскай СШ, удзельнік мясцовага грамадскага экалагічнага паста
~
~
Чытай пра нашы трансгранічныя прыгоды ў СМІ
Клікай на загаловак, каб пачытаць і паглядзець!
Глядзі ў сюжэце, як крута паганялі мяч разам! А потым водныя інспектары з Беларусі ды Украіны паехалі рабіць аналізы вады ў Пагост-Загарадскі.
~
А яшчэ мы трапілі на Earth Echo Water Challenge! Гэта сусветная ініцыятыва, якая аб'ядноўвае тысячы людзей па ўсім свеце, якія добраахвотна сочаць за станам водных рэсурсаў у сваіх населеных пунктах.

Чытай нашу гісторыю на англійскай мове па гэтай спасылцы!

~
Сачы за нашымі прыгодамі ў сацсетках па хэштэгу #ТВІ і падпісвайся на старонкі
~
Юхууу! Мы і самі не заўважылі, як хутка праляцеў час.
Спадзяемся, вам спадабаліся нашы трансгранічныя прыгоды :)
Застаемся на сувязі!
~
За фота дзякуем Ольге Корець ды настаўнікам школ Пінскага ды Любешоўскага раёнаў, якія ўдзельнічаюць у праекце
Пра праект
Праект Трансгранічныя водныя інспектары закліканы стварыць сумесную сістэму маніторынга і кіравання воднымі рэсурсамі басейна ракі Прыпяць і захаваць яе малыя рэкі.

Рэалізуюць праект Пінскі раённы выканаўчы камітэт (вядучы партнёр) і Фонд Інтэракцыя з беларускага боку ды Любешоўская грамадска-экалагічная арганізацыя Свет вакол нас і Аддзел адукацыі, моладзі і спорту Любешоўскай дзяржаўнай раённай адміністрацыі.
~
А што яшчэ?
Да канца сакавіка ў межах праекта Трансгранічныя водныя інспектары нас чакае:
Будзе апублікаваны дапаможнік па грамадскаму маніторынгу водных рэсурсаў
У аграгарадку Аснежыцы (Пінскі раён) з'явіцца вадаправод
Каля берагу ракі Карастынка (Любешоўскі раён) уладкуюць рэкрацыйную зону
Будзе распрацаваны Трансгранічны план кіравання воднымі рэсурсамі Прыпяці ў Пінскім і Любешоўскім раёнах
~
Засталіся пытанні? Давайце паразмаўляем!
liashkevich@eu-belarus.net
+375 17 280 13 30
+375 44 749 25 97
~
Трансгранічныя візіты праходзілі ў межах праекта "Трансгранічныя водныя інспектары. Праект сафінансуецца Еўрапейскім саюзам у межах Праграмы тэрытарыяльнага супрацоўніцтва краін Усходняга партнёрства.

Змест дадзенай публікацыі з'яўляецца прадметам выключнай адказнасці Мясцовага фонда садзейнічання развіццю міжнароднага дыялогу і супрацоўніцтва Інтэракцыя і ніякім чынам ня можа адлюстроўваць афіцыйнай пазіцыі Еўрапейскага саюза.
This site was made on Tilda — a website builder that helps to create a website without any code
Create a website